18:00 Лукашэнка не хоча ўзначальваць партыю "Вялікая Расія"

Аляксандр Лукашэнка не мае намеру ўзначальваць партыю "Вялікая Расія". Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас рабочай паездкі па Мінскім раёне 28 сакавіка. Інфармацыя аб тым, што прэзідэнт Беларусі можа ўзначаліць партыю "Вялікая Расія", якая ствараецца, з'явілася ў інтэрнеце напярэдадні. "Гэта немагчыма пры цяперашнім заканадаўстве, - сказаў Лукашэнка. - У Расіі няма такога заканадаўства, каб беларус удзельнічаў у палітычных працэсах у гэтай краіне. Я ўсё разумею і менш за ўсё цікаўлюся гэтымі пытаннямі. Я павінен узначальваць сваю дзяржаву". "Можа, хтосьці сапраўды ад душы шукае чалавека, хоча бачыць нейкую альтэрнатыву, але ў такім выпадку гэта незаконна", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што і ў Беларусі ён не ствараў і не ўзначальваў ніякай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі