18:11 Мілінкевіч спадзяецца на супрацоўніцтва з Ізраілем
Аляксандр
Мілінкевіч абмеркаваў магчымыя варыянты развіцця палітычнай сітуацыі ў нашай
краіне з амбасадарам Ізраіля ў Беларусі Зеевам Бен-Ар’е.
Спадар Бен-Ар’е
адзначыў, што Ізраіль падтрымлівае і далучаецца да ўсіх ініцыятыў Еўрасаюза,
датычных Беларусі. Лідэр айчынных дэмакратаў прапанаваў стварыць
беларуска-ізраільскую адукацыйную праграму, дзякуючы якой моладзь з Беларусі
мела б магчымасць удасканальваць веды ў галіне эканомікі, паліталогіі,
дзяржаўнага будаўніцтва.
“Многія з грамадзянаў Ізраіля маюць тут сваякоў, —
зазначыў Аляксандр Мілінкевіч пасля сустрэчы. — Таму працэсы, якія адбываюцца ў
нашай краіне, не пакідаюць абыякавым тамтэйшае грамадства. Уплывовыя палітычныя
сілы Ізраіля выказваюць намер супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратамі”.