18:24 У Беларусі зніжаецца колькасць карупцыйных злачынстваў
Колькасць карупцыйных злачынстваў у Беларусі знізілася больш чым на 25%. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч. Паводле яго слоў, за гэты год зарэгістравана 782 карупцыйныя злачынствы. Ён адзначыў, што найменшая колькасць падобных злачынстваў зарэгістравана ў Мінску і Мінскай вобласці, а найбольшае — у Віцебскай вобласці.
На думку Міклашевіча, прычынай зніжэння карупцыйных злачынстваў з'яўляюцца актыўныя, мэтанакіраваныя меры, прынятыя дзяржавай у барацьбе са злачынствамі карупцыйнай скіраванасці.
На думку Міклашевіча, прычынай зніжэння карупцыйных злачынстваў з'яўляюцца актыўныя, мэтанакіраваныя меры, прынятыя дзяржавай у барацьбе са злачынствамі карупцыйнай скіраванасці.