18:25 Лазоўская - на волі, пракуратура не здаецца

На волю выйшла вядомая беларуская журналістка, уладальніца сталічнай крамы моднага адзення «Каміла» Ірына Лазоўская. За кратамі яна правяла паўтары гады. Лазоўскую абвінавачвалі ў махлярстве і ўхіленні ад выплаты падаткаў. Праваахоўныя органы ацэньвалі страты ад яе дзейнасці ў сотні тысяч долараў.

Аднак суд Ленінскага раёна Мінску прызнаў вінаватай Ірыну Лазоўскую толькі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і асудзіў яе на 3 гады абмежавання волі. Аднак суддзя прызнала, што знаходжанне Лазоўскай за кратамі можна залічыць дзень як за два.

Да таго ж самыя цяжкія абвінавачванні з яе былі знятыя. Таму было прынятае рашэнне пра вызваленне Ірыны Лазоўскай. Усе пазовы ў адносінах да яе суддзя адхіліла. Прысуд пакуль не ўступіў у законую сілу. Пракуратура будзе спрабаваць яго абскардзіць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі