19:27 У Запарожскай вобласці Украіны загінуў беларус

У аўтамабільнай аварыі, якая здарылася ў Запарожскай вобласці, загінуў беларус. Яго сям’я — двухгадовая дачка і жонка — у цяжкім стане дастаўленыя ў лякарню.

Агулам у груду металалому ператварыліся тры аўтамабілі. "Фольксваген", які накіроўваўся ў Запарожжа, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з "КамАЗам".


Пасля у іх ударыўся "Опель", на якім і ехала на радзіму сям'я беларусаў. Паводле папярэдніх звестак, трагедыя адбылася па віне кіроўцы “народнага аўтамабіля”: ён ці то заснуў, ці то размаўляў па мабілцы. Зусім не пацярпеў у аварыі толькі адзін чалавек — кіроўца "КамАЗа".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі