19:54 У чарзе на расійска-латвійскай мяжы памёр кіроўца грузавіка
На кантрольна-прапускных пунктах расійска-латвійскай мяжы расцягнуліся шматкіламетровыя аўтамабільныя чэргі, у якіх кіроўцам даводзіцца праводзіць ад трох да чатырох дзён. Старшыня савета Лудзенскага раёна Юрыс Дамброўскіс распавёў, што гэтыя
дні шафёры праводзяць, ужываючы алкаголь, пасля чаго сядаюць за руль у
нецвярозым стане, ствараючы небяспечныя сітуацыі на дарозе.
Днямі літоўскі кіроўца памёр прама ў чарзе. Акалічнасці смерці пакуль невядомыя. Нагадаем, у Лудзенскім раёне з-за 40-кліметровай чаргі, у якой прастойваюць больш за 1200 фур, 3 красавіка была абвешчана надзвычайная сітуацыя.
Павелічэнне аўтамабільнай чаргі латвійскі бок звязвае з уведзенымі Беларуссю абмежаваннямі максімальнай вагі транспартных сродкаў, якія ўступілі ў сілу з 20 сакавіка. Планавалася, што яны будуць дзейнічаць да траўня, аднак днямі было прынята рашэнне аб экстранай адмене абмежаванняў з 15 красавіка.
Па матэрыялах NovoNews