2 344 беспрацоўных атрымалі ад дзяржавы стартавы капітал для свайго бізнэсу

Больш за 2 тысячы беспрацоўных у Беларусі сёлета атрымалі субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці, паведамляе БЕЛТА. Пераважная большасць патэнцыйных бізнэсменаў выказала жаданне заняцца гандлем, грузаперавозкамі, будаўніча-мантажнымі і бытавымі паслугамі. Гэтак званае фінансаванне на развіццё самазанятасці выдаткоўваецца са сродкаў Фонду сацыяльнай дапамогі насельніцтва. Пры гэтым беспрацоўным не толькі дапамагаюць фінансавымі рэсурсамі, але і аказваюць арганізацыйную падтрымку.

Памер субсідыі залежыць ад таго, дзе яны жывуць. Калі гэта вёска ці маленькі горад з устойліва высокім узроўнем беспрацоўя, тады на ўласны бізнэс даюць 15 бюджэтаў пражытковага мінімума (гэта больш за 4 мільёны рублёў). У астатніх выпадках стартавы капітал ад дзяржавы будзе сягаць 11 бюджэтаў пражытковага мінімума (крыху больш за 3 мільёны).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі