2 верасня ў Мінску затрымалі экс-тэлевядоўцаў Дудзінскага і Кахно

2 верасня ў Мінску затрымалі экс-тэлевядоўцаў Дудзінскага і Кахно

Увечары 2 верасня ў Мінску затрымалі экс-тэлевядоўцаў Дзяніса Дудзінскага і Дзмітрыя Кахно. Ноч яны правялі ў ізалятары на Акрэсціна. Хутчэй за ўсё, іх абвінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. 

У СМІ паведамлялася, што Дудзінскага затрымалі пад домам: пад'ехаў чорны мікрааўтобус, выбег атрад у поўным абмундзіраванні, і яго зацягнулі ў бус.

Мяркуецца, што судзіць абодвух тэлевядоўцаў будуць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

Дудзінскі і Кахно падтрымалі краму symbal.by, на якую апалчыліся ўлады. Пасля гэтага Дудзінскаму не дазволілі весці "Славянскі базар". А Кахно, які вёў на тэлеканале АНТ праграму "Удача в придачу", знялі з эфіраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі