20-гадоваму хлопцу ў войску адбілі селязёнку
Віцебская міжгарнізонная ваенная пракуратура распачала крымінальную
справу у адносінах да малодшага сержанта 103-й аддзельнай мабільнай
брыгады. 20-гадовы хлопец так збіў свайго аднагодка-шэрагоўца, што таму
ў лякарні выдалілі селязёнку.
У войска пацярпелы хлопец ўжо не вернецца. Яго крыўдзіцелю калі і давядзецца служыць, то ў дысціплінарным батальёне. 103-я мабільная брыгада, якая дыслакуецца ў Віцебску, лічыцца элітным падраздзяленнем.
Практычна ва ўсіх публічных выступленнях камандаванне брыгады падкрэслівае, што прызыўнікоў сюды адбіраюць не толькі па фізічных паказчыках, але і па маральных якасцях. Жаўнеры са 103-й брыгады неаднаразова прадухілялі злачынствы, ратавалі тапельцаў, затрымлівалі парушальнікаў. Але і сярод элітнага войску, як высветлілася, практыкуюцца нестатутныя адносіны.
Дарэчы, пацярпелы працяглы час не прызнаваўся, што яго збілі. Вінаватага пасля праверкі вызначылі ваенная пракуратура і аддзел ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
За што малодшы сяржант збіў жаўнера, афіцыйныя органы пакуль сказаць не могуць. Як распавялі ў Віцебскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры, следства будзе ісці да 1 чэрвеня. Акрамя таго, следчым неабходна дачакацца, калі скончыцца лячэнне пацярпелага хлопца, каб правесці экспертызу стану яго здароў’я.
Малодшы сяржант праслужыў у войску на паўгады даўжэй, чым яго ахвяра. Ён – жыхар Магілёва, а пацярпелы – з Мінскай вобласці. У прыватнай размове адзін з вайскоўцаў распавёў, што ў брыгадзе абмяркоўваюць две версіі здарэння. Паводле адной з іх, малодшы сержант ударыў шэрагоўца нагой, калі той выконваў фізічныя практыкаванні, за тое, што ён нібыта дрэнна адціскаецца. Паводле іншай версіі, жаўнер адмовіўся даваць грошы “на цыгарэты” стараслужачым.
Дарэчы, у 2002 годзе у 103-й мабільнай брыгадзе быў падобны выпадак. Тады хлопцу, якога збілі саслужыўцы, таксама выдалілі селязёнку. Іншыя зарэгістраваныя выпадкі нестатутных адносінаў у элітнай брыгадзе за апошнія пяць год былі не такімі сур’ёзнымі.
У брыгадзе адмаўляюцца ад каментарыяў па дадзеным факце, спасылаючыся на загад Міністэрства абароны. Але адзначаюць, што пасля здарэння сярод вайскоўцаў праводзяцца дадатковыя выхаваўчыя мерапрыемствы.
Фота — photo.bymedia.net