20-гадовая палітзняволеная Данута Пярэдня асуджана да 6,5 года калоніі
20-гадовая былая студэнтка з Кіраўска Данута Пярэдня асуджана да 6,5 года калоніі, паведамляюць праваабаронцы. Яе прызналі вінаватай у "абразе Лукашэнкі" і "дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам РБ". Крымінальную справу разглядаў суд Кіраўскага раёна.
За што такі жорсткі прысуд дзяўчыне? За перапост у адным з чатаў тэксту, у якім была рэзкая крытыка дзенняў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна па развязванні вайны ва Украіне. Быў там і заклік да вулічных пратэстаў. Таксама канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускага войска ў выпадку яго ўступлення ў вайну.
Адлічаную пасля затрымання студэнтку-выдатніцу КДБ у чэрвені ўключыў у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". Беларускія праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.