20 ліпеня ў Беларусі прагназуюць дажджы, навальніцы і парывісты вецер
Удзень 20 ліпеня на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы. Па ўсходніх раёнах сіноптыкі прагназуюць працяглыя моцныя дажджы, у асобных раёнах будуць навальніцы і моцны парывісты вецер. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі кажуць, што чакаецца воблачнае надвор'е, уначы з праясненнямі. Вецер абяцаюць паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, магчымыя парывы да 14 метраў за секунду. На ўсходзе Беларусі парывы ветру дасягнуць 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы тэмпература паветра складзе +10..+16 градусаў, удзень яна падымецца да 15-21 градуса. Па Брэстчыне і Гродзеншчыне чакаецца да 24 градусаў са знакам "плюс".
У Мінску ўдзень чакаецца 17-19 градусаў цяпла, магчымы дождж. Вецер будзе паўночна-заходні 6-8 метраў за секунду, парывамі да 11 метраў за секунду.