20 снежня ў Беларусі чакаецца туман
20 снежня ў Беларусі чакаецца туман, у сувязі з чым метэаролагі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Туман чакаецца па большай тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Мінску. Па прагнозах сіноптыкаў, бачнасць у тумане складзе 100-500 м.
У некаторых раёнах Беларусі прагназуюцца невялікія ападкі — мокры снег, дождж. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў 1-6 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе -4...-7 градусаў. Агулам жа на працягу сутак чакаецца ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.