2000 мінчукоў заплацяць за ваду па павышаных тарыфах

2000 мінчукоў заплацяць за ваду па павышаных тарыфах

2000 мінчукоў заплацяць за ваду за чэрвень па павышаных тарыфах. У іх кватэрах своечасова не замянілі лічыльнікі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік цэнтра па разліках са спажыўцамі "Вадазбыт" прадпрыемства "Мінскводаканал" Васіль Ананіч. Паводле яго слоў, гэтых грамадзян папярэджвалі аб неабходнасці на працягу 30 дзён падаць заяўку на замену прыбораў уліку ды ўзгадніць час прыходу майстроў. Але яны не адгукнуліся.

"Пасля таго як пераводзім жыхароў на нарматыўнае спажыванне — 8 кубаметраў вады на кожнага зарэгістраванага ў кватэры — атрымліваем шквал скаргаў, — распавядае Ананіч. — Людзі кажуць: "Мы не вінаватыя! "Мінскводаканал" лютуе". Нарматыўнае спажыванне будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль жыхары не заменяць лічыльнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі