20:10 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Саюза левых партый

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу Саюза левых партый на дзеянні Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла яму ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Нагадаем, устаноўчая канферэнцыя Саюза адбыла ў снежні 2006 года ў Чарнігаве. У яго ўвайшлі Беларуская партыя жанчын «Надзея», Партыя камуністаў Беларуская і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Мінюст палічыў, што парушэннем беларускага заканадаўства з’яўляецца ўжо само месца правядзення канферэнцыі. Акрамя таго былі знойдзеныя хібы ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства. 13 красавіка Вярхоўны суд цалкам падтрымаў пазіцыю Мінюста.

www.belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі