21 чэрвеня адкрыюць стадыён "Дынама", чакаецца прыезд Лукашэнкі
21 чэрвеня пасля рэканструкцыі адкрыюць мінскі стадыён "Дынама". Урачыстая цырымонія пачнецца а 19-й гадзіне, жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5" (каментаваць яе будуць Павел Баранаў і Сяргей Мацкевіч). Падрыхтаваная "маштабная і насычаная музычна-спартыўная праграма". У гэты вечар на "Дынама" пройдзе футбольны матч, у якім згуляюць зборная мінскага і брэсцкага "Дынама" са зборнай клубаў чэмпіянату Беларусі. Каментаваць паядынак на стадыёне будзе Уладзімір Навіцкі. Урачыстасць скончыцца феерверкам, інфармуе БЕЛТА.
Чакаецца прыезд на "Дынама" Аляксандра Лукашэнкі. Відаць, з гэтым звязаныя меры бяспекі — білеты не прадаваліся, уваход на трыбуны магчымы толькі з 17:00 да 18:00, хаця цырымонія адкрыцця пачнецца толькі а 19-й гадзіне.
Фота: pressball.by
Фота: БЕЛТА