22 гады таму Беларусь стала незалежнай

Паралельна дэпутаты прынялі пастанову аб палітычнай і эканамічнай самастойнасці краіны. Гэта адбылося на чацверты дзень пасля таго, як у Маскве праваліўся "Жнівеньскі путч" ДКНС.

Першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч. За дзень да гэтага ён замяніў на пасадзе старшыні Вярхоўнага савета Мікалая Дземянцея, які сыйшоў у адстаўку.

Пасяджэнне праходзіла пад бела-чырвона-белым сцягам, які ўнеслі ў залу сябры БНФ на чале з Зянонам Пазняком. Трэба адзначыць, што ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі гістарычны сцяг і герб "Пагоня" былі зацверджаныя толькі праз месяц.

У Беларусі 25 жніўня афіцыйна не адзначаецца. А вось ва Украіне  Дзень незалежнасці адзначаюць 24 жніўня (украінцы прагаласавалі на дзень раней).

Лукашэнка павіншаваў Януковіча з Днём незалежнасці

Дарэчы, сябры ініцыятывы "Беларуская нацыянальная памяць" вырашылі сёлета адзначыць гадавіну незалежнасці Беларусі салютам.

Пазьняк: Дзякуй Богу, што мне ўдалося жыць у гэты час!
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі