23 траўня ў Аршанскім раёне пройдзе выязное пасяджэнне ўрада

23 траўня ў Аршанскім раёне пройдзе выязное пасяджэнне ўрада

23 траўня па даручэнні кіраўніка Беларусі пройдзе выязное пасяджэнне ўрада па праблемах развіцця Аршанскага раёна. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Дата пасяджэння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў назваў на працоўнай нарадзе па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага пасяджэння, якое прайшло 10 траўня. Ён паведаміў, што праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршаншчыны будуць дэталёва разглядацца. 

"Асаблівая ўвага будзе нададзеная перспектывам развіцця населеных пунктаў раёна. Разгледзім пытанні развіцця вытворчага сектара, прыцягнення інвестыцый, будаўніцтва жылля, транспартнай інфраструктуры, занятасці насельніцтва, у тым ліку пілотны праект па рэалізацыі рашэнняў, якія далі б адчувальны вынік для рэгіёну", — акрэсліў задачы Кабякоў.

На пасяджэнні плануецца падрыхтаваць аснову праекта па перазапуску эканомікі рэгіёну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі