24 буйныя банкі еўразоны правалілі стрэс-тэсты
Пра гэта паведаміў Еўрапейскі цэнтральны банк.
У спісе ненадзейных — дзевяць італьянскіх банкаў, тры грэчаскіх і тры кіпрскіх банкі.
Праверку ладзілі сярод 123 банкаў ЕС: высвятлялася, ці змогуць гэтыя фінансавыя ўстановы вытрываць яшчэ адзін фінансавы крызіс.
Тэставанне праводзілася на падставе дадзеных аб фінансавым стане банкаў на канец 2013 году і выявіла сукупны дэфіцыт капіталу на суму ў 25 мільярдаў долараў.
Цяпер у гэтых банкаў ёсць два тыдні на тое, каб падаць ЕЦБ планы па ліквідацыі дэфіцыту капіталу, інфармуе ВВС.