Аляксандр Фрыдман пра ЕС і Лукашэнку: гэта нагадвае сітуацыю з Кадафі

Аляксандр Фрыдман пра ЕС і Лукашэнку: гэта нагадвае сітуацыю з Кадафі

Апошнім часам Беларусь ледзь не штодзённа знаходзіцца пад увагай не толькі еўрапейскіх палітыкаў, але і заходніх журналістаў. З нядаўняга — швейцарскі канцэрн Nestlé значна скараціў рэкламны бюджэт у Беларусі. Як будзе паводзіць сябе нямецкі бізнес у Беларусі, ці перастануць яны працаваць у нашай краіне і як рэагуе на гэта Германія — 13 ліпеня у эфіры Еўрарадыё расказаў гісторык, доктар Аляксандр Фрыдман.

— Нямецкі буйны бізнес імкнецца гэту сітуацыю нейкім чынам перасядзець. Прыклад — канцерн Siemens, які працягвае працаваць у Беларусі. Тут пытанне не самога бізнесу, тут не трэба мець ілюзій. Бо вялікі бізнес працуе ў Кітаі, нягледзячы на тое, што кітайскія ўлады робяць с уйгурскай меншасцю. Ён працуе ў Турцыі, нягледзячы на тое, што дзясяткі журналістаў сядзяць там за кратамі, — кажа эксперт. — Ён працуе з рознымі зусім дрэннымі афрыканскімі дыктатурамі і гэтак далей. Так бы мовіць, на нейкую маральнасць тут разлічваць не выпадае. 

На Захадзе сёння мы бачым, што друкуецца шмат паведамленняў пра становішча ў Беларусі, гэтая тэма прысутнічае. На гэтую тэму выказваюцца палітыкі, і гэта значыць, што тыя кампаніі, якія працягваюць сваю дзейнасць у Беларусі нягледзячы на тое, што ў Беларусі адбываецца, яны падпадаюць пад вось гэтыя ўплывы. 

Такі выпадак і з Nestlé, яны вымушаны былі гэта зрабіць, не тое што яны не жадалі гэта рабіць, яны займаліся рэкламай і далей, але, паколькі ў прэсе гэтая тэма прысутнічае і будзе прысутнічаць яшчэ больш, яны вымушаны рэагаваць. 

Тут на сёння склаўся такі палітычны кантэкст вакол Беларусі, што ігнараваць тое, што ў Беларусі адбываецца, — вельмі цяжка. Нават тым вялікім канцэрнам цяжка, якія звычайна ўсе праблемы правоў чалавека спакойна ігнаравалі.

На думку Фрыдмана, у ЕС ужо даўно не рэагуюць на словы Лукашэнкі, што “ўсё тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта змова, таму што ўсё разумеюць. Гэта нагадвае сітуацыю з Кадафі”.

— Уся гэта канспіралогія, якая ідзе з беларускага боку, пра немцаў, якія рыхтавалі дзяржаўны пераварот, пра грамадзяніна Германіі, які планаваў забойства Рыгора Азаронка. У Германіi рэакцыі на гэта фактычна няма. Гэта больш не каментуюць, таму што тут усё зразумела: “гэта ж Лукашенка”. Гэта ўсё сыходзіць ад Лукашенкі, ну што там можна казаць, што там можна каментаваць, няма там пра што гаварыць, ну хай далей займаецца сваёй канспіралогіяй, хай займаецца. 

Рэакцый, тым больш афіцыйных рэакцый на гэта не будзе. Калі там былі яшчэ гэтыя заявы пра нямецкага грамадзяніна, які планаваў забойства Азаронка, там была нейкая ну зусім фармальная заява нейкіх дробных чыноўнікаў, “ну што тут каментаваць, нямецкія грамадзяне не затрыманыя, нічога на гэты конт не вядома”. 

Усё, што ідзе з беларускага боку, гэта ігнаруецца па прынцыпе “ну няма чаго гаварыць”. 

— І дарэчы, для Лукашенкі гэта вельмі дрэнны меседж, бо я ў свой час вельмі ўважліва назіраў за ўспрыняццем Кадафі ў апошні час свайго кіравання. Бо Кадафі сам азначаўся, асабліва ў апошнія свае гады, вельмі цікавымі заявамі. I іх таксама ігнаравалі па прынцыпе “ну што ж вы хочаце, гэта ж Кадафі, мы ж усе пра яго ведаем. Гэта несур'ёзная тэма, гэта не тое, на што варта марнаваць час”, — канстатуе эксперт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі