На дэманстрацыі ў Парыжы затрымалі каля 200 чалавек

На дэманстрацыі ў Парыжы затрымалі каля 200 чалавек

На дэманстрацыі ў Парыжы з нагоды 1 траўня паліцыя затрымала каля 200 чалавек. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на французскія СМІ. 55 чалавек затрыманыя ў раёне вежы Манпарнас, дзе адбыліся шматлікія сутычкі паміж праваахоўнікамі і “чорнымі блокамі” — маладымі людзьмі, якія прыходзяць на такія акцыю дзеля патасовак.

Паліцыя таксама правяла 12,5 тысячы праверак на наяўнасць забароненых прадметаў сярод мінакоў у месцах правядзення масавых акцыяў. 148 затрыманых змешчаныя пад варту.

Дэманстрацыі прафсаюзаў з нагоды Дня Працы праходзяць у Францыі 1 траўня. Сёння ў акцыях бяруць удзел прадстаўнікі “жоўтых камізэлек”, якія з лістапада кожныя выходныя ладзяць свае маніфестацыі. У рэгіёнах акцыі прафсаюзаў прайшлі спакойна, а ў Парыжы адбываліся на фоне беспарадкаў.

Французскі прафсаюз асудзіў акты гвалту падчас маніфестацыі, а дзеянні паліцыі, якая прымяняла спецсродкі, назваў “беспрэцэдэнтнымі невыбарачнымі рэпрэсіямі”. Паліцыю абвінавацілі ў тым, што яна прымяніла сілу супраць мірных дэманстрантаў, якія не ўдзельнічалі ў беспарадках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі