Харватыя афіцыйна ўвайшла ў Шэнгенскую зону і Зону еўра

Сцяг Харватыі
Сцяг Харватыі

Уночы на 1 студзеня 2023 года Харватыя ўвайшла ў Шэнгенскую зону і Еўразону. Уезд туды цяпер — па Шэнгенскіх візах, а замест куны там ходзіць еўра.

Нацыянальныя візы Харватыі, якія былі выданыя раней, працягнуць дзейнічаць, але прыраўнавацца да шэнгенскіх не будуць.

Такім чынам, Харватыя стала 27-й краінай, якая ўваходзіць у Шэнгенскую зону, і 20-й краінай, у якой афіцыйнай валютай з'яўляецца еўра.

Харватыя была прынятая ў Еўрасаюз у 2013. На ператварэнні спатрэбілася аж 9 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі