Пратэсты ў Парыжы: болей за 100 чалавек пацярпелі, 200 затрыманыя

Пратэсты ў Парыжы: болей за 100 чалавек пацярпелі, 200 затрыманыя

Колькасць пацярпелых падчас сутыкненняў дэманстрантаў з паліцыяй у Парыжы перавысіла 100 чалавек, сярод параненых каля 20 праваахоўнікаў. Паліцыя затрымала болей за 300 удзельнікаў беспарадкаў, паведамляе REUTERS.

Масавыя пратэсты, якія перараслі ў беспарадкі, адбыліся ў суботу, 1 снежня. Дэманстранты білі і падпальвалі прыпаркаваныя на вуліцах машыны, у тым ліку транспартныя сродкі муніцыпальных службаў, за выключэнняў карэтаў хуткай дапамогі і пажарных грузавікоў.

Падчас пратэстаў у Парыжы былі праблемы ў працы грамадскага транспарту, давялося абмяжоўваць рух метро. Увесь цэнтр горада ўвечары палыхаў пажарамі. Паліцыя заяўляе, што мела справу з агрэсіўна настроеныямі людзьмі, якія выйшлі на вуліцу не дзеля пратэстаў, а дзеля сутычак з праваахоўнікамі. Пра гэта сведчыць іх экіпіроўка — супрацьгазы, лыжныя маскі, каскі і піратэхніка.

У выніку дзеянняў пратэстоўцаў пацярпела знакамітая Трыумфальная арка — яе распісалі графіці, а над вечным агнём праляталі газавыя гранаты і камяні, якія часта траплялі на магілу Невядомага салдата.

Нагодай для пратэстаў у Францыі, якія адбываюцца ўжо два тыдні, стала запланаванае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва. Пачалося з акцыяў “жоўтых камізэлек” — пратэстоўцы выходзілі на трасы і перакрывалі рух транспарту. Затым маніфестанты выйшлі на вуліцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі