24 жніўня ў Беларусі прагназуюць дажджы і парывісты вецер

24 жніўня ў Беларусі прагназуюць дажджы і парывісты вецер

Дажджы і парывісты вецер прагназуюць беларускія сіноптыкі на 24 жніўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Пераважаць будзе воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах дажджы будуць моцнымі, уначы месцамі па Віцебскай вобласці — вельмі моцнымі. Вецер чакаецца заходні 6-11 метраў за секунду, у многіх раёнах з парывамі да 15-22 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа 8-14 градусаў цяпла, Удзень ён падымецца да 12-18 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе прагназуецца +19...+21 градус.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі