25-гадовы настаўнік гісторыі з Вілейкі скончыў жыццё самагубствам

25-гадовы настаўнік гісторыі з Вілейкі скончыў жыццё самагубствам

У Вілейскім раёне загінуў 25-гадовы настаўнік гісторыі Арцём Харашэй, піша "Наша Ніва". 

Хлопец знік 23 жніўня. Паведамлялася, быццам зранку ён паехаў у грыбы ў лес каля возера Свір і перастаў выходзіць на сувязь.

Яго шукалі міліцыя, ратавальнікі, мясцовыя жыхары і валанцёры. 25 жніўня ў лесе недалёка ад вёскі Няверавічы (Мядзельскі раён) знайшлі аўтамабіль Харашэя, а потым і яго самога. 

У каментары парталу mlyn.by афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Сяргей Басько распавёў, што паводле папярэдняй версіі, Харашэй скончыў жыццё самагубствам. Праверкай інцыдэнту займаецца Следчы камітэт.
 
Харашэй працаваў выкладчыкам гісторыі у Вілейскім каледжы. Яго калегі адгукаюцца пра хлопца добра: "Разумны хлопец. Скончыў магістратуру, вучыўся ў аспірантуры БДУ. Для нас гэта шок, ніхто не чакаў такога. Прыкмет, што штосьці не ў парадку, аніякіх не было. Праблем з працай таксама. Арцём быў на добрым рахунку, вельмі разумны хлопец, вельмі добры спецыяліст".

Пахавалі Арцёма Харашэя 27 жніўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі