25 сакавіка афіцыйна абвешчана Днём беларускай спадчыны ў Філадэльфіі
25 сакавіка беларусы Філадэльфіі прыйшлі да будынку мэрыі горада, каб адзначыць Дзень Волі
25 сакавіка, калі беларусы адзначаюць Дзень Волі, афіцыйна абвешчана Днём беларускай спадчыны ў Філадэльфіі. Афіцыйную пракламацыю аб гэтым падпісала мэр Шырэль Паркер. Яе перадалі суполцы Belarus Freedom — Philadelphia.
Яе кіраўнік Сяржук Шаліга падзякаваў ад імя ўсіх беларусаў Філадэльфіі за гэтае ганаровае ўшанаванне беларускіх традыцый і святаў. “Гэта таксама ганаровы акт прызнання дзейнасці беларускай суполкі гарадскімі уладамі”, — дадаў ён.
25 сакавіка беларусы Філадэльфіі прыйшлі да будынку мэрыі горада, каб адзначыць Дзень Волі разам з прадстаўнікамі адміністрацыі горада. Там прагучалі гімн “Магутны Божа”, “Купалінка” і песні на беларускай мове гурта з Філадэльфіі Zaraz.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.