25 студзеня павялічваецца тарыф на праезд у мінскіх таксоўках
Незадаволеныя мінскія таксісты вымусілі дыспетчарскія станцыі падняць тарыф.
Гэта вызначана ў пагадненні, якое падпісалі кіраўнікі дыспетчарскіх станцый, паведамляе "Ежедневник". Нагадаем, што на мінулым тыдні з'явіліся звесткі, быццам таксісты могуць застрайкаваць праз малыя тарыфы.
Як вынікае з тэксту дакумента, з 25 студзеня ніжняя планка тарыфу падымецца да 4,4 тысячы рублёў за кіламетр, з 25 лютага — да 4,9 тысячы рублёў. А 25 сакавіка агучаць новы тарыф. Разлічыць яго дыспетчары папросяць спецыялістаў кампаній "Легаўтатранс", "Спецлегмантаж» і "Вектар Сэрвіс".
Дарэчы, сярэдняя колькасць заказаў, якую таксовец атрымоўвае ад дыспетчарскай, — ад 5 да 8, сярэдні чэк — 50 тысяч. Падабраць кліента на вуліцы атрымоўваецца 1-3 разы ў дзень, сярэдні чэк у гэтым выпадку - 100 тысяч рублёў. У дзень аўтамабіль таксі расходуе 10-15 літраў паліва.
Фота — auto.onliner.by