25 ліпеня ў Беларусі чакаюцца залевы з навальніцамі і шквалісты вецер

25 ліпеня ў Беларусі чакаюцца залевы з навальніцамі і шквалісты вецер

На 25 ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Прычына — навальніцы і шквалісты вецер. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень па подні Беларусі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — моцныя залевы, магчымы град. Уначы і зранку месцамі будзе туман. 

Вецер чакаецца пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру месцамі дасягне 15-20 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 12 да 18 градусаў цяпла. Удзень прагназуюць 22-28 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны слупок тэрмометра падымецца да +30.

Цёплае надвор'е ў Беларусі чакаецца на пачатку жніўня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Алена Камароўская.

Бліжэйшы тыдзень, па яе словах, будзе дастаткова цёплым, хаця чакаюцца дажджы. На выходныя сіноптыкі прагназуюць дажджы і паніжэнне тэмпературы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі