257 наркаспажыўцоў знялі з афіцыйнага ўліку ў сувязі са смерцю

Паводле інфармацыі загадчыка Рэспубліканскага цэнтра наркалагічнага маніторынгу Аляксея Кралько, у 2014 годзе 257 чалавек, якія знаходзіліся на ўліку як нарказалежныя, былі адтуль выключаныя ў сувязі са смерцю.

Пры гэтым колькасць людзей, якія насамрэч загінулі з-за наркотыкаў, можа быць у шмат разоў большай за афіцыйную статыстыку.

Летась у СМІ шырока абмяркоўвалі 12 смерцяў маладых людзей, якія атручваліся спайсам ды "маркамі". Ніхто з гэтых людзей на ўліку нарказалежных не знаходзіўся.

У канцы 2014 года прафесар Уладзімір Лялевіч з Цэнтру маніторынгу наркотыкаў і наркаспажывання патлумачыў Еўрарадыё, як ацаніць сапраўдныя лічбы наконт колькасці спажыўцоў. Навуковец паведаміў, што так званы паправачны каэфіцыент, на які трэба памнажаць афіцыйныя лічбы, вагаецца ад 6 да 10. Разбежка залежыць ад спецыфікі канкрэтнай краіны. Сам Лялевіч параіў памножыць афіцыйную лічбу па Беларусі на 7.

Паводле гэтай методыкі, памнажаем 257 на 7 — і атрымліваем 1799 чалавек. Прыкладна такой у Беларусі можа быць сапраўдная колькасць загінулых наркаспажыўцоў.

Фота: news.mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі