27 ліпеня ў Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы
Фота: devyatka.ru
27 ліпеня ў Беларусі будзе цёпла і вільготна. Надвор'е будзе вызначацца вобласцю паніжанага атмасфернага ціску.
Чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы і нават навальніцы.
Уночы і раніцай месцамі туман. Вецер уночы слабы, удзень паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Мінімальная тэмпература паветра ўночы +13 .. +19 °С, максімальная — удзень, ад +23 да +29 °С. Атмасферны ціск будзе слаба расці, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.