27 студзеня ў Беларусі чакаецца мокры снег
27 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта БЕЛТА перадае са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На большай частцы тэрыторыі ў пятніцу чакаецца снег, мокры снег, удзень з дажджом. Па паўночным захадзе магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер, па прагнозах сіноптыкаў, будзе заходні, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў мрозу, па паўднёвым усходзе слупок тэрмометра апусціцца да -11...-15. Удзень чакаецца -3...+3 градусы.