27 вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек на Дзятлаўшчыне
Гэта адбылося раніцай 25 студзеня на 370-м кіламетры перагону Новаельня — Нёман, каля пасёлку Наваельня.
У складзе цягніка было 59 пустых вагонаў з-пад калійных угнаенняў, якія належалі “Беларуськалію”. Лакаматыў прыпісаны да Гомельскага дэпо, ён ішоў з Літвы ў Салігорск.
У выніку здарэння перакуліліся 3 вагоны, 27 — сышлі з рэек, пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай аварыі сталі паламаныя рэйкі.
Рух двух пасажырскіх цягнікоў у кірунку Ліда — Баранавічы быў затрыманы, паміж станцыямі “Наваельня” і “Нёман” арганізавалі аўтобусныя зносіны, каб далей пасажыры маглі ехаць дызелямі, паведамляе БЕЛТА.