28 ліпеня па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы

28 ліпеня па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы

28 ліпеня надвор'е ў Беларусі будзе фарміравацца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. А ўдзень нашая краіна апынецца на мяжы атмасферных франтоў.

Чакаецца пераменная воблачнасць. І, натуральна, залевы.

Кароткачасовыя дажджы пройдуць уночы ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі. У асобных раёнах — навальніцы. 

Месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць моцныя дажджы. Уночы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. 

Вецер — няўстойлівы, слабы, пры навальніцах — парывісты. 

Мінімальная тэмпература паветра ўночы ад +13 да +19 °С, максімальная тэмпература ўдзень — ад +21 да +27 °С, па паўднёвым усходзе — +28 .. +30 °С, паведамляе сайт pogoda.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі