3 ліпеня ветэраны могуць званіць з хаты бясплатна
3 ліпеня ад 0.00 да 24.00 званкі з хатніх нумароў, зарегістраваных на ветэранаў Вялікай айчыннай вайны, будуць бясплатнымі, паведамляе сайт Белтэлекаму. Акцыя распаўсюджваецца на званкі ў межах Беларусі. Званіць з кватэрнага тэлефона на мабільны, карыстацца інтэрнэтам, а таксама даведачна-інфармацыйнымі паслугамі давядзецца платна, як і ў звычайны дзень.