32 дзіцяці нарадзілася ў Беларусі ў першыя гадзіны 2024 года
Немаўля, ілюстрацыйнае фота
У першыя гадзіны 2024 года ў Беларусі нарадзілася 32 дзіцяці — 21 дзяўчынка і 11 хлопчыкаў, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
У першую хвіліну новага года трое маленькіх беларусаў з'явіліся на свет у Мінскай вобласці, Віцебску і Мінску. У дакументах у двух хлопчыкаў і адной дзяўчынкі будзе стаяць дата 01.01.2024 і час нараджэння 0:01.
У радзільнях Мінска з 00:00 да 09:00 нарадзілася 13 дзяцей — восем дзяўчынак і пяць хлопчыкаў. У Мінскай вобласці ў гэтую ноч на свет з'явіліся дзве дзяўчынкі і адзін хлопчык, у Брэсцкай — тры дзяўчынкі і адзін хлопчык. У Магілёве нарадзіўся хлопчык, у Віцебскай вобласці — дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі, у Гомельскай — тры дзяўчынкі, а ў Гродзенскай — тры дзяўчынкі і адзін хлопчык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.