31 жніўня ў Мінску пройдзе фестываль старых аўтамабіляў Volkswagen
Фестываль рэтрамабіляў Volkswagen пройдзе 31 жніўня ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Спецыяльныя госці з Нямеччыны на олдтаймерах прыбудуць у Беларусь у межах міжнароднага аўтапрабегу. Ён стартаваў 20 жніўня ў Нямеччыне і прайшоў праз Літву, Латвію, трапіў у такія гарады Расіі, як Вялікія лукі, Масква, Обнінск, Калуга і Смаленск. Мінск такім чынам стане фінальным горадам, які прымае парад рэтрааўтамабіляў. Усе машыны знаходзяцца ў выдатным стане і праехалі ўвесь маршрут аўтапрабегу сваёй хадой. Адметна, што ў рарытэтах Volkswagen не дапушчаюць навадзел: усе вузлы, агрэгаты і матэрыялы аздаблення аўтэнтычныя і цалкам супадаюць з арыгіналамі, усталяванымі першапачаткова.
Парад старых аўтамабіляў у Мінску пройдзе раніцай, ва Ўруччы, на пляцоўцы перад аўтацэнтрам Volkswagen.
Парад старых аўтамабіляў у Мінску пройдзе раніцай, ва Ўруччы, на пляцоўцы перад аўтацэнтрам Volkswagen.