350 чалавек эвакуявалі з магілёўскага каледжа з-за газавага балончыка

350 чалавек эвакуявалі з магілёўскага каледжа з-за газавага балончыка

350 чалавек былі эвакуяваныя з Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа 23 красавіка, паведамляе прэс-служба МНС.

Каля 13-й гадзіны мясцовым ратавальнікам паведамілі пра рэзкі пах на паверхах пяціпавярховага навучальнага корпуса каледжа. 

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў персанал каледжа эвакуяваў з будынку 350 навучэнцаў. Работнікі МНС замерылі паветра на ўсіх паверхах, шкодныя рэчывы не былі выяўленыя. Памяшканні проста праветрылі.

Пацярпелых пры інцыдэнце няма. 

Мяркуецца, што прычынай інцыдэнту стаў распылены газавы балончык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі