4000 аўтамабіляў, якія беларусы набылі за мяжой, стаяць у Клайпедскім порце
Клайпеда
4000 аўтамабіляў, якія беларусы набылі за мяжой, стаяць у Клайпедскім порце. Літоўскія мытнікі не прапускаюць іх у Беларусь праз санкцыі. А кошт стаянкі — 5 еўра за дзень.
Беларусы стварылі петыцыю (звярнуліся да прэзідэнта Літвы, міністра фінансаў і кіраўніка літоўскага дэпартамента мытні), каб ім дазволілі забраць машыны. Яны настойваюць, што набывалі транспарт для сябе і сваіх сем'яў. І адбывалася гэта яшчэ да ўвядзення санкцый супраць РБ.
У чэрвені гаворка яшчэ ішла пра сотні аўтамабіляў у Клайпедскім порце і што праблема "хутка вырашыцца". Аднак яе вырашэнне зацягнулася, а колькасць машын павялічылася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.