5% дэлегатаў кангрэсу ФІФА не ведаюць, хто чэмпіён свету па футболе

Скандальная дэталь выявілася падчас кангрэсу ФІФА — 5% дэлегатаў не ведалі, хто з’яўляецца дзеючым чэмпіёнам свету па футболе. У самым пачатку кангрэса генсек арганізацыі Жэром Вальк быў абавязаны праверыць, ці правльна працуе сістэма электроннага галасавання, якая патрэбная для прыняцця ўсіх рашэнняў парадку дня.

Пытанне было вельмі простым: “Хто дзеючы чэмпіён свету?”. Правільна на пытанне адказалі 95% удзельнікаў галасавання, а яшчэ 5% не ведалі, што гэты тытул цяпер мае Германія. Усяго на кангрэсе прысутнічае 209 дэлегатаў, то бок 5 адсоткаў — гэта прыкладна 10 чалавек. Тым не меншы гэтыя людзі ўпаўнаважаныя галасаваць па рашэннях, ад якіх залежыць лёс сусветнага футболу.

Кангрэс ФІФА праходзіць сёння ў швейцарскім Цюрыху. Адно з найважнейшых пытанняў парадку дня — выбары прэзідэнта арганізацыі. Дзеючы кіраўнік ФІФА Зэп Блатэр балатуецца на пяты тэрмін, аднак пасля скандалу з арыштамі семярых высокіх чыноўнікаў Міжнароднай федэрацыі футбола яго пераабранне пад сумневам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі