5 гадоў без падаткаў і дармовы офіс: беларускім айцішнікам звоняць з Казахстана

Астана Хаб / welcome.astanahub.com
Астана Хаб / welcome.astanahub.com

Пасля прэзідэнцкіх выбараў тэндэнцыя да пераезду беларускіх айцішнікаў у іншыя краіны стала відавочнай. Уцечка мазгоў (і падаткаў) за мяжу стала як ніколі імавернай. Бо вельмі складана браць на сябе нейкія абавязацельствы перад кліентамі, працуючы ў краіне, дзе інтэрнэт можа без тлумачэння прычын знікнуць на тры дні, а супрацоўнік такім жа невытлумачальным чынам можа на некалькі дзён "знікнуць" на вуліцы.

У іншых краінах гэтую сітуацыю выдатна разумеюць. І спрабуюць ёю скарыстацца. Кіраўнік мінскай айці-кампаніі IdeaSoft Юрый Пляшкоў расказаў Еўрарадыё, што нядаўна яму патэлефанавалі... з Казахстана. У міжнародным тэхнапарку Astana Hub цікавіліся, ці не гатовая кампанія перабрацца з беларускага Парка высокіх тэхналогій у казахскі тэхнапарк.

5 лет без налогов и бесплатный офис: белорусским айтишникам звонят из Казахстана

— Патэлефанавалі з Astana Hub. Гэта інкубатар, айці- і стартап-хаб. Прапануюць бясплатны workspace, няма падаткаў, англійскае права, віза і кам'юніці. Яны сказалі, што прапануюць рэлакацыю ў Казахстан. Прынцып той жа, што і ПВТ: кампанія працуе, як хоча, толькі ў Казахстане, — расказвае Еўрарадыё IT-бізнесмен. — Я адмовіўся. Сказаў, што рынак Казахстана нам не цікавы, мы працуем са Штатамі, Еўропай, Аўстраліяй.

Тэхнапарк з Казахстана спяшаецца скарыстацца момантам. Яны абяцаюць, што для пераезду трэба зрабіць "усяго некалькі простых крокаў". Astana Hub абяцае сустрэць мігрантаў з Беларусі ў аэрапорце, давезці да месца пражывання, бязвыплатна забяспечыць на 12 месяцаў рабочым месцам або офісам.

Зрэшты, перавозіць кампанію ў Казахстан Юрый Пляшкоў не спяшаецца. Дома ўсё задавальняе, акрамя палітычнай абстаноўкі.

— Умовы ў казахстанскім тэхнапарку выглядаюць на першы погляд цікавымі. Але гэта, хутчэй, зацікавіць тых, хто працуе з Расіяй. У ПВТ умовы таксама добрыя. Калі не ўлічваць палітычную сітуацыю, то нават вельмі добрыя, — працягвае ён.

Каталізатарам для пераезду беларускіх супрацоўнікаў IT-сферы паслужыла хваля гвалту, якая пракацілася па Беларусі, і няўпэўненасць у заўтрашнім дні.

5 лет без налогов и бесплатный офис: белорусским айтишникам звонят из Казахстана

— Падзеі апошніх дзён не пакінулі нікога абыякавымі. Я і мая кіраўніцкая каманда ўважліва сочым за сітуацыяй. Усе апошнія дні я знаходзіўся і знаходжуся ў пастаянным кантакце з нашымі лідарамі ў Мінску, — напісаў у лісце супрацоўнікам заснавальнік Wargaming Віктар Кіслы. — Галоўнай каштоўнасцю кампаніі заўсёды былі і застаюцца людзі — і мы акажам вам неабходную юрыдычную і фінансавую падтрымку. Цяпер фармуецца план па магчымай рэлакацыі часткі супрацоўнікаў і іх сямейнікаў у іншыя краіны ў выпадку форс-мажорных абставін, якія не залежаць ад кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі