"50 адценняў шэрага" з 12 гадоў у Францыі, з 18 у Беларусі

У розных краінах узроставыя абмежаванні на прагляд фільма вельмі разыходзяцца. Катэгорыі — ад 12+ да 18+ паставілі нацыянальныя камісіі.

Беларусь 18+

Міністэрства культуры Беларусі увёў абмежаванне па ўзросце за суткі да прэм'еры. Непаўналетнія не могуць паглядзець гэты фільм у кінатэатрах. Прадаваць квіткі гледачам, маладзейшым за 18, нельга. Тым, хто ўжо паспеў купіць квіткі, павінны вярнуць грошы, але ў кінатэатр пускаць не маюць права.

Расія 17+

Расійская рэйтынгавая асацыяцыя забараніла глядзець фільм дзецям да 17 гадоў. Звычайна беларускія ацэнкі супадалі з расійскімі, але ў гэты раз разышліся. У нас фільм палічылі больш "дарослым".

ЗША 17+

У штатах фільму далі самую строгую ацэнку. Стужка атрымала рэйтынг R, а значыць, дзеці да 17 гадоў могуць глядзець яе толькі з дарослымі.

Францыя 12+

А вось французы не палічылі фільм занадта эратычным. Там вырашылі не ўводзіць сур'ёзныя абмежаванні і глядзець фільм змогуць усе, хто старэйшы за 12 гадоў. Раней фільмы "Асноўны інстынкт" і "Жыццё Адэль" атрымлівалі ў Францыі такі ж рэйтынг.

Адна карыстальніца Facebook падтрымала рашэнне французскага савета, заявіўшы, што ў Францыі "нават рэклама ёгуртаў сэксуальней, чым гэты фільм", піша французскі The Local.

Вялікабрытанія і Іспанія 18+

У абодвух каралеўствах фільм выйшаў з такімі ж абмежаваннямі, як і ў нашай краіне.

Польшча 17+

У Польшчы гледачы, малодшыя за 17 гадоў, змогуць паглядзець фільм толькі разам з дарослымі.

Украіна і Галандыя 16+

Зусім забаранілі паказваць фільм у Дагестане, Чачне, Інгушэціі і Малайзіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі