500 беларусаў пакаралі за правоз замежнікаў праз мяжу з Расіяй

500 беларусаў пакаралі за правоз замежнікаў праз мяжу з Расіяй

Каля 500 беларусаў у 2016 годзе пакаралі за правоз замежнікаў і асоб без грамадзянства праз мяжу з Расіяй. Найчасцей нашыя землякі падвозілі на сваіх аўтамабілях грамадзян Узбекістана, Азербайджана, Грузіі, Туркменістана і Лівана, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Замежнікі такім чынам спрабавалі патрапіць на расійскую тэрыторыю, не маючы належных дакументаў, а значыць парушалі заканадаўства Расіі. Беларусы, якія ім дапамагалі, бясплатна ці за грошы, таксама сталі парушальнікамі. Звычайна расіяне іх штрафавалі на 1000 расійскіх рублёў (32,5 беларускага рубля).

Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае, што калі праваахоўнікі высветляць, што беларус-кіроўца дзейнічаў наўмысна, то адміністрацыйную справу могуць перакваліфікаваць у крымінальную. Памеры штрафу ўжо будуць іншыя — да 200 000 расійскіх рублёў (6500 беларускіх рублёў), а могуць адправіць і за краты на тэрмін да 2 гадоў.

Яшчэ адно парушэнне, якое летась дапускалі беларусы — паездкі  Расію без дакументаў. За гэта пагражае штраф — ад 2000 да 5000 расійскіх рублёў (ад 65 да 162,5 беларускага рубля) — і, магчыма, дэпартацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі