52 дамы ў Трактаразаводскім пасёлку Мінска засталіся без гарачай вады
Чарговая камунальная авары на трубаправодах Мінска пакінула без гарачай вады 52 дамы ў Трактаразаводскім пасёлку.
Здарэнне адбылося ўвечары 29 студзеня. Пры будаўніцтве жылога дома ў раёне вуліцы Клумава будаўнікі пашкодзілі трубаправод гарачай вады дыяметрам 76 мм.
"Работнікі "Мінскіх цеплавых сетак" займаюцца ліквідацыяй аварыі. У ЖЭУ створаныя аварыйныя брыгады. Пры ўключэнні гарачага водазабеспячэння, якое па плане павінна адбыцца ў 23:00, яны прымуць меры па аднаўленні падачы гарачай вады ў дамы", — паведаміў агенцтву "Мінск-Навіны" намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь.
Па яго словах, у выходныя праца працягнецца спецыялісты будуць займацца разваздушваннем змеявікоў.
Тыдзень таму без гарачай вады і ацяплення на суткі засталася вялікая частка Маскоўскага раёна Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.