Упершыню за 60 дзён колькасць новых выпадкаў COVID-19 апусцілася ніжэй за 600
На 21 чэрвеня ў Беларусі пацверджаныя 58505 выпадкаў COVID-19. +569 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ўпершыню за 60 дзён — з 22 красавіка — апусцілася ніжэй за 600.
Па статыстыцы Мінздароўя, выпісаныя з лякарняў 37666 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+917). З іх 37320 паправіліся (+914). 346 пацыентаў з выяўленым COVID-19 памерлі (+3).
Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 19530 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзеныя 861703 аналізы на COVID-19. Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19 за апошнія 24 гадзіны, склаў 2,91%. Нам не паведамляюць, колькі з 19530 тэстаў планава і па запатрабаванні робіцца медыкам і сілавікам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.
Згодна з дадзенымі амерыканскага ўніверсітэта Джона Хопкінса, Беларусь знаходзіцца на 24 месцы па колькасці заражаных. У пяцёрку краін з найгоршай сітуацыяй цяпер уваходзяць ЗША, Бразілія, Расія, Індыя і Вялікабрытанія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.