66,4% ірландцаў прагаласавалі за змякчэнне антыабортнага заканадаўства

66,4% ірландцаў прагаласавалі за змякчэнне антыабортнага заканадаўства

У Ірландыі 66,4% выбаршчыкаў прагаласавалі на рэферэндуме за змякчэнне антыабортнага заканадаўства. У падтрымку зменаў выказаўся 1 мільён 426 981 выбаршчык, а супраць —  723 тысячы 632. Яўка склала 64,1%.

Як паведамляюць замежныя СМІ, на рэферэндум вынеслі пытанне аб магчымасць адмены папраўкі ў канстытуцыю, паводле якой цяжарная жанчына і ненароджанае дзіця маюць аднолькавае права на жыццё. Цяпер могуць прыняць закон, які дазволіць жанчынам рабіць аборт паводле медыцынскіх паказнікаў на тэрміне да 12 тыдняў.

Паводле дзеючых законаў, жанчына ў Ірландыі мае права на аборт толькі ў сувязі з пагрозай уласнаму жыццю, у тым ліку праз пагрозу самагубства. Штогод каля трох з паловай тысяч жыхарак краіны выязджаюць за мяжу, каб зрабіць аборт. Многія ірландцы, якія жывуць за мяжой, прыехалі на радзіму дзеля ўдзелу ў галасаванні на рэферэндуме.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі