7 сакавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы і да +11 градусаў

7 сакавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы і да +11 градусаў

7 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, па паўночным захадзе — з мокрым снегам. Уначы і зранку сіноптыкі прагназуюць слабы туман, у паўночных раёнах на асобных участках дарог — галалёдзіцу. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца да 1 да 6 са знакам "плюс", па поўначы — ад нуля да мінус 2. Удзень сіноптыкі абяцаюць 2-8 цяпла, па поўдні — 9-11 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі