70 тон пшаніцы везлі з Расіі ў Беларусь без дакументаў
Магілёўскія мытнікі ў Бабруйскім раёне выявілі незаконную перавозку 70 тон пшаніцы з Расіі ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Зерне перавозілі ў грузавых адсеках аўтамабіляў "Mерсэдэс-Бэнц" і "Рэно".
Кіроўцы фураў не мелі ўсіх неабходных дакументаў на тавар, у тым ліку і фітасанітарных сертыфікатаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі.
Мытнікі склалі адміністрацыйныя пратаколы. Парушальнікам пагражае штраф у памеры да 50% кошту тавару.