8 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна, але цёпла — да +14

8 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна, але цёпла — да +14

8 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спсылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асноўным у паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах чакаюцца невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні 2-7 метраў за секунду.

Уначы супок тэрмометра пакажа ад -1 да +4 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 5-11 вышэй за нуль, па поўдні чакаецца да 14 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі