8 траўня мінчукам пачнуць адключаць ацяпленне
8 траўня ў Мінску пачнуць адключаць ацяпленне. Адпаведнае рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале.
У першую чаргу ацяпляльны сезон завершыцца для адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў, жылых дамоў, інтэрнатаў, гатэляў, ВНУ.
Часова ацяпленне пакінуць у лякарнях, паліклініках, дзіцячых садках, школах.
У іншых рэгіёнах краіны ацяпляльны сезон завяршыўся яшчэ напрыканцы красавіка. А мінчукам батарэі адключаць не спяшаліся: яшчэ 4 траўня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч тлумачыў гэта эпідэміялагічнай сітуацыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.