84-гадовая бабуля жыве на даху затопленага дома (відэа)
Разам з катамі і сабакамі.
Ужо тыдзень жыве на гарышчы і даху свайго дома ў Рачным завулку Гомеля пенсіянерка Лідзія Жарына. Яна там ратуецца ад вялікай паводкі, якая затапіла звыш сотні прыватных дамоў у мікрараёне Манастырок.
Выратавальнікі прапаноўвалі жанчыне ехаць у шпіталь, але яна адмовілася — пашкадавала катоў, якіх у яе цэлы дзясятак (сабак менш). Прадукты прывозіць сусед Міхась, які на лодцы дабіраецца да крамы, паведамляе Радыё Свабода.