9 беларусаў пацярпелі ў аварыі аўтобуса і грузавіка ў Расіі

9 беларусаў пацярпелі ў аварыі аўтобуса і грузавіка ў Расіі

9 беларусаў пацярпелі ў аварыі аўтобуса і грузавіка ў Расіі. ДТЗ адбылося ў Арлоўскай вобласці раніцай у сераду. Як паведамляе oreltimes.ru, на аўтадарозе Арол — Тамбоў аўтобус у нейкі момант выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ехала фура. Сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Пацярпелі 58-гадовы кіроўца аўтобуса і 8 пасажыраў, сярод іх адзін непаўналетні. Як паведамляе ria.ru, усе дзевяць пацярпелых — грамадзяне Беларусі. Чацвёра з іх шпіталізаваныя.

Па факце парушэння правілаў дарожнага руху распачата крымінальная справа.

9 беларусаў пацярпелі ў аварыі аўтобуса і грузавіка ў Расіі
На месцы аварыі / oreltimes.ru
9 беларусаў пацярпелі ў аварыі аўтобуса і грузавіка ў Расіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі